У Оршы прайшло адкрыццё выставы "Праўда пра Курапаты: факты, дакументы, сведчанні". Адкрывалі выставу яе стваральнікі археолаг Марат Гаравы і мастак Генадзь Драздоў. Абодва яны даследвалі урочышча мінскіх расстрэлаў амаль два дзесяцігоддзі вынікам чаго стала не толькі выстава, але і кніга "НКВД забіваў у Курапатах", якую таксама прэзентавалі сёння мінскія госці.
Выстава ўжо ездзіла па беларускіх рэгіёнах, а ва Ўсходнюю частку краіны даехала толькі зараз - да сёняшняга дня яна экспанавалася ў Віцебску. Паралельна выстава ездзіць па рэгіёнах Украіны, дзе ўжо ніхто не надумаецца апраўдваць злачынствы камуністаў.
Гаравы і Драздоў былі не шматслоўнымі, але ўсё што казалі слухалася цікава і выклікала эмоцыі. А распавядалі яны не толькі агульную інфармацыю ды хроніку даследванняў, але і гісторыі канкрэтных людзей, якіх расстралялі на Курапатах.
Яшчэ на тры дні выстава застаецца ў Оршы. Наведаць яе і сустрэцца з аўтарамі выставы можна будзе яшчэ 10 і 11 верасня па адрасе вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4. Уваход вольны, але надзейней будзе заходзіць вечарам.