Жнівень 2020 году крывавымі літарамі ўпісаны ў гіісторыю Беларусі. Трагічны месяц, дзе людзі адчулі сваю адказнасць за падзеі ў краіне, а прадстаўнікі старога рэжыму білі іх за гэта дручкамі, спадзеючыся захаваць уладу старой сістэме. І пакуль ім гэта ўдалося, хоць і коштам злачынстваў супраць уласнага народу, як лічаць праваабаронцы, пацярпелыя і апазіцыйныя палітыкі.
У Оршы пачалася зачыстка актыўных людзей яшчэ да выбараў 9 жніўня. У тым ліку і забаронай пікетаў, бо на ўсіх дазволеных для іх месцах "раптам" пачаліся рамонтныя работы. Прачытаць пра выбары 1994 году і прыезд у наш горад Зянона Пазняка, Станіслава Шушкевіча, Вячаслава Кебіча і іншых кандыдатаў, у тым ліку будучага аўтарытарнага кіраўніка дзяржавы Лукашэнкі можна было ў даследаванні знанага гісторыка Віктара Лютынскага, які апублікаваў некалькі матэрыялаў на нашым сайце.
Разлік уладаў на тое, што пасадка актыўных "засвечаных" людзей на содні згасіць усе пратэсты ў Оршы не апраўдалася. Шмат аршанцаў выйшлі за свае правы і за будучыню Беларусі 9 жніўня. Але сілавікі сустрэлі іх слезацечным газам, дручкамі і кайданкамі. Многіх з затрыманых жорстка збівалі як на вуліцы, так і потым у пастарунку. Адзін з моцна пабітых - Алег Іваноў - быў тэрмінова адпраўлены валанцёрамі ў Латвію на лячэнне.
Пратэсты ў Оршы працягнуліся, але перамоваў з мясцовымі стаўленікамі Лукашэнкі не атрымалася, яны проста пазбегнулі адкрытай размовы, схаваўшыся за міліцыянтаў.
На вуліцы Салянікава ў жніўні адбылася моцная бойка, аднаго з удзельнікаў шпіталізавалі.
У канцы месяца Лукашэнка прызнаў правал сваёй кампаніі па падняцці Аршаншчыны з руінаў і попелу. А ў Оршы на наступны дзень, 29 жніўня гарэла прадпрыемства "Савушкаў прадукт". Неўзабаве стала вядома, што адбылося на гэтым заводзе.