Жорсткасць беларускіх сілавікоў асудзілі ўжо ў многіх краінах — упершыню за ўсе гады супрацьстаянна дыктатуры на акцыях пратэсту ёсць падцверджаны выпадак забойства, хаця ў большасці выпадкаў пратэстуючыя настроеныя мірна, даходзіць да таго, што пратэстоўцы пераходзяць дарогу на зялёны сігнал светлафора.
Хаця ў Оршы яшчэ не выкарыстоўвалі ні гумавых куляў, ні гранатаў, мясцовыя міліцыянты таксама ўжываюць гвалт у дачыненні да пратэстуючых якія пераважна складаюцца з моладзі. Наколькі мы заўважылі, міліцыянты становяцца больш жорсткімі тады калі больш цямнее.
Гэтае відэа хутчэй за ўсё з першага дня пратэстаў. На ім бачна як міліцыянты скруцілі мужчыну, а адзін з «касманаўтаў» наносіць яму ўдары кулаком, хаця мужчына не супраціўляецца.
А гэтае відэа не раім глядзець уразлівым людзям. У самым цэнтры міліцыянты моцна збіваюць маладых дзяўчын. Прычым, бачна, што іх не спяшаюцца затрымліваць, зацягваць у машыны, а проста б’юць і цягаюць па зямлі. А потым пачынаюць збіваць дубінкамі мужчыну, які паспрабаваў заступіцца за адну з дзяўчын. наколькі нам вядома, мужчына быў затрыманы і асуджаны на суткі. У які дзень знятае відэа нам не вядома.