12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Палітыка

Пратэсты ў Оршы

11.08.2020 14:00

6710 праглядаў, 10 каментароў

Больш за 100 затрыманых, ёсць пацярпелыя.

У нядзелю, як і ў большасці гарадоў краіны, у Оршы людзі таксама выйшлі на цэнтральную плошчу пратэставаць супраць фальсіфікацыі выбараў. Стратэгія сабрацца каля выбарчых участкаў у нашым горадзе не спрацавала: каля участкаў збіраліся лічаныя адзінкі людзей. Напрыклад каля Дома культуры чыгуначнікаў сабралося ўсяго 6 чалавек. Але цэнтар горада быў шматлюдны, як для нядзельнага вечара. Шмат моладзі проста прагульваліся па цэнтру, пенсіянеры сядзелі на лаўках. А вось, людзей сярэняга ўзросту было вельмі мала. Ацаніць колькасць людзей складана, бо яны не збіраліся ў групы, а расцерушыліся па ўсім цэнтры. Усе плошчы былі перакрытыя турнікетамі. Міліцыянты стаялі каля выканкаму і Езуіцкага калегіюма. Каля калегіюма міліцыянты не давалі людзей сабрацца ў групы і, нават, сядзець на лаўках. Менавіта каля калегіюма адбылося першае вечаровае затрыманне. Варта дадаць, што днём ужо затрыманні адбываліся. Напрыклад, на падпрацоўцы каля 15-00 затрымалі Аляксандра Школьнікава з аргкамітэта па стварэнні партыі "Народная грамада".

У 22-00 - калі і павінны былі распачацца пратэсты ад выканкаму выйшлі міліцыянты ў касках і дубінкамі, яны чапляліся да групаў людзей, якія сядзелі на лаўках і стаялі каля стаянкі таксі і даволі груба, але без прымянення сілы патрабавалі, каю яны сыйшлі. Як высветлілася пазней, гэтыя каля 30 чалавек у касках адзіныя на ўвесь горад каго можна было б назваць АМАПам Насамрэч, гэта былі МУС-аўцы тэрміновай службы з часткі на Магілёўскай ("з гары"). Такім чынам яны зачысцілі плошчу каля выканкаму і спыніліся шэрагам па лініі стаянкі таксі - фрэш-бара-края дома Астроўскага 1. Прыблізна а 22-10 каля былой крамы "Пасад" на партатыўнай калонцы нехта ўключыў "Пераменаў" і стала зразумела, што акцыя пратэсту распачалася. Туды скіраваліся людзі з розных частак цэнтра, але не ўсе аб'ядналіся ў адзіную групу. Міліцыянты ў звычайнай форме - каля 8 чалавек - таксама пайшлі туды. Такі законапаслухмяны пратэст можа быць толькі ў Беларусі! Каля 150 пратэстоўцаў - пераважна вельмі маладыя людзі, сярэдні ўзрост каля 20 гадоў - на зялёнае святло перайшлі на другі бок вуліцы да кавярні "Мілана". Міліцыянты таксама дачакаліся зялёнага святла і пайшлі ў да кавярні. Маладзёны на сваё зялёнае святло ў той жа час перайглі да цырульні "Святлана". Калі гэтая група пратэстоўцаў ужо была каля цырульні, на месца пачалі падыходзіць "касманаўты", такім чынам пакінуўшы плошчу выканкаму без амаль без аховы. Пратэстуючыя адступалі ў бок Дняпра і тады "касманаўты" пайшлі на іх бегам. У выніку затрыманні адбыліся каля кавярні "Жэмчужына". Там пратэстуючых дагналі міліцыянты і туды ж пад'ехаў аўтазак. Так першая група пратэстуючых была затрыманая, але каля "Пасада" ўжо пачалі фармавацца дзве новыя групы не меньшыя па колькасці. Калі ацэньваць колькі патэнцыйна магло сабрацца такіх групаў, то можна меркаваць, што ў цэнтар у гэты дзень выйшла ад 600 да 1000 чалавек гатовых да пратэстаў. Міліцыянты доўгі час не ведалі як справіцца з пратэстоўцамі - калі адна група міліцыянтаў ішла на пратэстоўцаў, то людзі іх абыходзілі з іншага боку і ту жа станавіліся на іх спінамі, або з боку. Гэта падобна на тое як камнем спрабаваць біць ваду - людзі проста абцякалі міліцыянтаў і не разыходзіліся.

Прыблізна а 22-50 міліцыя выкарыстала іншую тактыку: касманаўтаў паставілі ў некалькі шыхтоў і цяпер яны ішлі "плацінай". Цяпер ужо людзям не было як іх "абцякаць" і народ пачаў адступаць. У гэты час адбылося яшчэ некалькі затрыманняў. Каля самога "Пасаду" быў затрыманы мужчына, каля "Smile cofee" затрымалі Екацярыну Гарэлікаву з мужам (Гарэлікава атрымала штраф у 25 базавых, муж 7 сутак). Такім ходам да 23 гадзіны міліцыянты ў прынцыпе зачысцілі цэнтар. Не атрымаўшы магчымасці зноў сабрацца людзі адступілі з цэнтру. Пазней яшчэ адна група люзей у даволі вялікай колькасці сабраліся на Кургане безсмяротнасці, але тут ужо аніякіх супрацьстаянняў не было.

Па нашай інфармацыі, у першы дзень пратэстаў у Оршы было затрымана парадку 130 чалавек. Ужо пасля затрымання некаторыя пачалі даваць адпор міліцыянтам проста ў аўтазаку, у выніку прынамсі 4 чалавекі звярнуліся за медычнай дапамогай ад збіцця іх міліцыянтамі, але афіцыйна ніхто гэтую інфармацыю сёння не падцвердзіць.

Пра другі дзень пратэстаў у Оршы чытайце на нашым сайце пазней. Таксама, калі цалкам адновіцца доступ да інтэрнэту мы апублікуем фота і відэа з аршанскіх пратэстаў

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пратэсты ў Оршы

Больш за 100 затрыманых, ёсць пацярпелыя.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение