Пікеты ў падтрымку Святланы Ціханоўскай, якія збіралі тысячы чалавек і дзесяткі-сотні чалавек без яе непасрэднага ўдзелу ўсе адмяняюцца, прынамсі ў Оршы. Пару дзён таму ўлады ўжо сарвалі адзін пікет на Кургане Безсмяротнасці з-за псеўда-рамонту пляцоўкі каля помніка. Калі давераныя асобы захацелі перанесці пікеты ў іншыя месцы, то аказалася і з імі не ўсё ў парадку. Пляцоўка на Ільнокамбінаце рэзка таксама запатрабавала рамонту, а пляцоўка на рэм.заводзе занятая БРСМ, які будзе праводзіць там фестываль.
Выканкам на пачатку выбараў выдзяліў ўсяго толькі тры гэтыя пляцоўкі для правядзення вулічнай агітацыі і, як і чакалася, у пэўны момант яны рэзка сталі недаступныя для мэтавых мерапрыемстваў.