Некалькі дзён таму над Оршай з’явіўся вайсковы верталёт, які неспешна ляцеў праляцеў над горада і прызямліўся каля малочнага камбінату. Так рыхтаваўся прылёт у горад Лукашэнкі. 28 жніўня прыляцеў і ён сам.
У Оршы Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў частка з якіх выклікала іранічную рэакцыю ў сеціве, напрыклад, пра ўвядзенне санкцыяў, а дакладней пра пераарыентацыю грузапатоку з Літоўскіх партоў у нейкія іншыя. Або пра тое, што прыватныя кампаніі могуць мець роўныя ўмовы з дзяржаўнымі, калі тыя будуць палітычна лаяльнымі. Але гэтыя цытаты і іх аналіз ужо абляцеў увесь інтэрнэт. Мы ж акцэнтуем вашую ўвагу на тыя найбольш важныя словы, якія тычацца непасрэдна нашага рэгіёна.
1. «Хвастаться пока нечем. Вы пока живете за счет государства. Вы не думайте, что мы Оршу будем нести на плечах и следующую пятилетку. Здесь уже вам надо будет вертеться на всю катушку» — цытата паводле БелТА. Па-сутнасці гэта азначае правал праграмы па пад’ёму Аршаншчыны з руінаў і попелу. Нагадаем, што гэтая праграма была прынята ў выглядзе Указа № 506 паводле якога ў рэгіён павінны былі пайсці сур’ёзныя сродкі. Сродкі доўга тармазіліся, зноў быў заменены старшыня выканкаму, але праграму крытыкавалі на самым пачатку яе стварэння. Што сапраўды ўдалося зрабіць карыснага паводле Указа — спрасціць існаванне і стварэнне малога бізнэсу. Гэта быў якасны вынік, які пратрымаўся, праўда, да пачатку Каранакрызісу пад час якога бізнэс не атрымаў нейкай прынцыповай падтрымкі з боку дзяржавы. У астатнім укладзеныя грошы не прынеслі нейкага станоўчага доўгатэрміновага эфекту. Калі расшыфроўваць другую частку словаў Лукашэнкі: «Вы не думайте, что мы Оршу будем нести на плечах и следующую пятилетку. Здесь уже вам надо будет вертеться на всю катушку». Па-сутнасці гэта азначае, што болей рэгіён не атрымае ад дзяржавы значных датацыяў.
2. «Есть у нас завод плавленых сыров. Конечно, сравнивать тот завод с этим — ни в какие ворота. Поэтому если Александр Михайлович возьмет на себя этот груз и заберет сюда людей, обеспечит выпуск той продукции и будет смотреть за сырьевой зоной, то мы пойдем на то, чтобы на той площадке создать что-то новое, может быть, даже поменяем направление. Я поручил с ними поработать, договориться. Я думаю, что люди с удовольствием перейдут, потому что у вас зарплата на 30% выше, чем там. Там такая зарплата, которой уже не должно быть» — цытата паводле БелТА. Па-сутнасці гэта азначае, што ў хуткім часе сырзавод знікне — або ён будзе проста зачынены (што лагічна з пункту гледжання бізнэса), або ён будзе перададзены на ўстрыманне Савушкіну, але гэтай кампаніі ўтрымліваць дадатковыя будынкі і бюракратычны апарат будзе не выгодна і завод усё адно будзе зачынены з цягам часу.