Як і чакалася 19 жніўня пад вечар на плошчы зноў сабраліся людзі, якія пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту міліцыі. На гэты раз, з-за дажджу пратэстоўцаў было заўважна меньш — трохі болей за 50 чалавек і на месцы стаяць, відавочна, не зацелася. Бліжэй да
Да пратэстуючых ввыйшлі прадстаўнік ідэалогіі, два міліцыянты — адзін з іх кіраўнік па грамадскім парадку і пракурор раёна. Але дыялогу не атрымалася. Міліцыянты спрабавалі адмаўляць факты катаванняў і збіцця людзей у ІЧУ. Асабліва абурылі пратэстуючых словы міліцыянта пра тое, што 70% затрыманых прызналі сваю віну пісьмова. Хаця вядомы факт, што затрыманых ставілі перад выбарам, або ты падпісваеш прызнанне і выходзіш, або далей застаешся ў камеры і цябе будуць збіваць.
Нажаль кожны застаўся пры сваім меркаванні і, бачна, дыялогу паміж супернікамі Лукашэнкі і чыноўнікамі ў Оршы не атрымаецца. Тым не меньш, сёння ў горадзе пройдуць адразу два мітынгі: прыхільнікі Лукашэнкі збяруцца каля Езуіцкага калегіюму, а пратэстуючыя традыцыйна пасля