21:00

-1

6 м/с

968 гПа

00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

Орша, Палітыка

Алег Іваноў у бяспецы

30.08.2020 12:43

4778 праглядаў, 4 каментара

Збіты міліцыянтамі 9 жніўня Алег Іваноў адпраўлены на лячэнне ў Латвію

Раней даволі апалітычны Алег Іваноў нечакана для сябе стаў адной з першых ахвяраў міліцэйскіх катаванняў у Оршы. Ён быў затрыманы адным з першых 9 жніўня. Пад час затрымання збівалі, у ІЧУ таксама. У выніку з міліцыі ён адразу апынуўся ў бальніцы Сямашка, па яго словах збіваць спрабавалі і ў бальніцы. У выніку рэанімацыя, пашкоджанні ўтутраных органаў, катэтар для спраўлення натуральных патрэбаў. А як толькі былі знятыя кайданкі, то Алег адразу адмовіўся ад працягу лячэння і вярнуўся дамоў.

Праўда дома сітуацыя не паляпшалася — два з паловай тыдні ў яго трымалася тэмпература, узмацняліся болі ва ўнутраных органах. Алег усё меньш мог самастойна хадзіць. Пры гэтым да медыкаў пасля таго, што перанес у міліцыі і бальніцы, ён звяртацца баяўся.

У выніку ў справу ўмяшалася Аршанская філія ПЦ «Вясна». Разумеючы, што чалавек проста марудна памірае, валанцёры прыехалі да яго да хаты і пачалі ўгаворваць пагадзіцца на лячэнне. Калі аргуманты правабаронцаў падзейнічалі і Іваноў пагадзіўся на лячэнне пачалася неверагодна тэрміновая праца. Меньш чым за гадзіну была знойдзена арганізацыя якая ўзяла б на сябе выдаткі па лячэнні Алега за мяжой, меньш за суткі спатрэбілася, каб аформіць усе дакуманты як па выезду за мяжу, так і на атрыманне палітычнага прытулка. Усяго дзве гадзіны спатрэбілася, каб знайшоўся кіроўца-добраахвотнік, які за свой кошт мог бы вывезці пацярпелага за мяжу.

На наступны дзень пасля пачатку працы на беларуска-латвійскай мяжы Алега ўжо чакала машына хуткай дапамогі суседняй дзяржавы. Памежнікі былі папярэджаныя, што да іх едзе ахвяра міліцэйскіх катаванняў. І таму адразу па прыездзе ён быў перададзены медыкам, а памежнікі пачалі афармляць дакуманты адначасова з першасным медычным аглядам. Дактары былі шакаваныя станам Алега і папрасілі памежнікаў заняцца дакумантамі пазней, бо патрабавалася экстранае лячэнне ў стацыянары, іначай пацыэнт мог проста не працягнуць і пары дзён.

Сёння Алег Іваноў знаходзіццы ў бяспецы — ён змешчаны ў сталічную Рыжскую бальніцу, паралельна ідзе афармленне дакумантаў. Пры жаданні Алег зможа атрымаць палітычны прытулак з усім забеспачэннем (жыллё і сродкі на першы час) з боку мясцовых грамадскіх арганізацый і дзяржавы. Але галоўнае, што цяпер яго жыццю нічога не пагражае, а медыкі стараюцца вярнуць і яго здароўе. Паралельна з лячэннем у стацыянары Алег будзе праходзіць і абавязковы каранавірусны каранцін, які складае два тыдні. Пасля гэтага да яго змогуць патрапіць і грамадскія актывісты і журналісты.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Алег Іваноў у бяспецы

Збіты міліцыянтамі 9 жніўня Алег Іваноў адпраўлены на лячэнне ў Латвію

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение