09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

02.04.2018 12:18

5028 просмотров, 1 комментарий

1892 - 1893

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882 1883 - 1885 1886 - 1888 1889 - 1890 1891

1892 г., 24 студзеня Нарадзіўся Пётр Іосіфавіч Амбражунас (в. Грумшлі Біржайскага раёна, Літва), дзяржаўны дзеяч БССР, у 1924-1928 гг. старшыня Аршанскага акруговага выканаўчага камітэта (1924-1928). Рэпрэсіраваны. Расстраляны ў 1937 г. Рэабілітаваны ў 1957 г. Імем Пятра Амбражунаса названа вуліца ў Оршы.

1892 г. У Оршы нарадзілася Марыя Іосіфаўна Хвіліцкая, вучоны ў галіне тэрапіі, доктар медыцынскіх навук (1939). Жыла і працавала ў Маскве. Памерла ў 1969 г.

1892 г., 25 лютага (8 сакавіка) Нарадзіўся Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў (в. Дукарка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.), савецкі дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў урада Савецкай Беларусі. У 1920-24 старшыня ЦВК і СНК БССР, старшыня ЦВК БССР (1924-37). Неаднаразова наведваў Оршу. Пасля абвінавачання ў нацыянал-апартунізме скончыў жыццё самагубствам 16 чэрвеня 1937 г.

А.Р.Чарвякоў.

1892 г., 29 лютага Нарадзіўся Іван Андрэевіч Батрак (сапр. Казлоўскі, в. Малое Гальцэва Талачынскага р-на Віцебскай вобл.), рускі савецкі паэт-байкапісец, грамадскі дзеяч, журналіст. У 1917-1920 гг. у Оршы, рэдактар газеты “Набат”, сакратар Аршанскага павятовага камітэта РКП(б). Памёр у 1943 г. Імем Івана Казлоўскага названа вуліца ў Оршы.

Іван Батрак (Казлоўскі).

Кніга І. Батрака.

1892 г., 30 мая Нарадзіўся Ісаак Яўсеевіч Ляоненка (мяст. Горы Магілёўскай губ.), удзельнік рэвалюцыі 1905-1907 гг., Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, ганаровы грамадзянін Оршы (1969 г.). Памёр у 1974 г.

І.Я. Ляоненка.

1892 г., ліпень У Оршы ў друкарні Я.Н. Падземскага выдадзены кніга вершаў Георгія Пятроўскага (на рускай мове) “Храм”.

1892 г., 24 жніўня Нарадзіўся Даніла Епіфанавіч Івашчанка (в. Андрыянава Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.), ваенны дзеяч. У 1918 г. камісар станцыі Орша-Цэнтральная. Па даручэнню савецкага ўрада прапусціў 36 вагонаў хлеба для рускіх ваеннапалонных у Германіі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Памёр 23 ліпеня 1947 г. У 1978 г. на будынку чыгуначнага вакзала была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў яго гонар.

Д.Е. Івашчанка.

Першая мемарыяльная дошка на будынку вакзала.

1892 г., 2 верасня На тэрыторыі вапнавага завода ў Оршы знойдзены касцяк маманта.

4(16) лютага 1893 г. Нарадзіўся Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі (г. Масква, Расія), савецкі ваенны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза (1935). Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай 1918-20 войнаў. З красавіка 1920 г. камандуючы Заходнім фронтам у час савецка-польскай вайны. Са жніўня 1921 г. камандуючы войскамі Заходняй акругі. Рэпрэсіраваны. Расстраляны 12 чэрвеня 1937 г. Рэабілітаваны ў 1957 г.

М.М. Тухачэўскі.

1893 г., 18 лютага Нарадзіўся Максім Іванавіч Гарэцкі (в. Малая Багацькаўка Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.), беларускі пісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст, фалькларыст, грамадскі дзеяч. Адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы. Зрабіў вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры і фарміраванне нацыянальнай свядомасці. У 1910-20-я гг. неаднаразова наведваў Оршу, друкаваўся ў часопісе “Аршанскі маладняк”. У 1930-я гады рэпрэсіраваны. Расстраляны 5 студзеня 1938 г. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Максім Гарэцкі.

1893 г, 17 ліпеня Нарадзіўся Уладзімір Уладзіміравіч Маякоўскі (г. Багдаты, Грузія), расійскі паэт, драматург. Скочыў жыццё самагубствам 14 красавіка 1930 г. Імем Уладзіміра Маякоўскага названы вуліца і завулкі ў Оршы.

У.У. Маякоўскі.

1893 г., 25 ліпеня Нарадзілася Надзея Васільеўна Караткевіч (дзявочае прозвішча Грынкевіч, г. Мсціслаў Магілёўскай губ.), маці пісьменніка У.С. Караткевіча. З 1917 г. у Оршы. Была хатняй гаспадыняй. Жыла з сынам. Першая кніга пісьменніка названа “Матчына душа”, сваёй маці У. Караткевіч прысвяціў раман “Каласы пад сярпом тваім”. Памерла 16 снежня 1977 г.

Н.В. Караткевіч (Грынкевіч). Фота 1911 г.

1893 г. Нарадзіўся Захар Захаравіч Кавальчык (в. Крыўляны Пружанскага павета, цяпер Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл.), партыйны і прафсаюзны дзеяч БССР, у 1930 г. сакратар Аршанскага акруговага камітэта КП(б)Б. Рэпрэсіраваны. Растраляны 30 кастрычніка 1937 г. Рэабілітаваны ў 1956 г.

З.З. Кавальчык.

1893 г. У Оршы нарадзіўся Аляксей Васільевіч Ціванскі, кіраўнік групы патрыятычнага падполля ў Оршы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў снежні 1942 г.

А.В. Ціванскі.

1893 г., 28 жніўня (10 верасня) Нарадзіўся Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі (в. Юр’ева Барысаўскага р-на Мінскай вобл.), беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1934). У 1926 г. правёў раскопкі Аршанскага гарадзішча. Рэпрэсіраваны. Расстраляны 27 жніўня 1937 г. Рэабілітаваны ў 1958г.

А.М. Ляўданскі.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1892 - 1893

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение