1 USD
= 2.61 BYN
1 EUR
= 3.12 BYN
10 PLN
= 6.80 BYN
10 CNY
= 4.03 BYN
100 RUB
= 3.51 BYN
100 UAH
= 9.42 BYN
06:00

-3

10 м/с

983 гПа

09:00

-2

11 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

978 гПа

15:00

-0

11 м/с

978 гПа

18:00

-3

6 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

11.04.2018 17:33

2720 просмотров, 3 комментария

1894

1894 г., 31 студзеня Нарадзіўся Максім Іванавіч Мухтар-Ландарскі (в. Калінаўка Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.), удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У 1918 г. камандзір атрада, удзельнік разгрому леваэсэраўскага паўстання ў Оршы і Сянно. Памёр у 1976 г.

М.І. Мухтар-Ландарскі.

1894 г., 7 сакавіка Нарадзіўся Сяргей Георгіевіч Лазо (с. Пятры, цяпер Лазо Аргееўскага р-на, Малдова), адзін з кіраўнікоў савецкага партызанскага руху ў Сібіры і Прымор’і ў грамадзянскую вайну. У маі 1920 г. захоплены і вывезены японскімі інтервентамі з Уладзівастока, спалены ў паравознай топцы. Імем Сяргея Лазо названы завулкі ў Оршы.

С.Г. Лазо.

1894 г., 5(17) красавіка Нарадзіўся Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў (в. Калінаўка Курскай вобл., Расія), савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Герой Савецкага Саюза (1964), тройчы Герой Сацыялістычнай Працы (1954, 1957, 1961). З верасня 1953 г. 1-ы сакратар ЦК КПСС, адначасова ў 1958-1964 гг. старшыня Савета Міністраў СССР. Унутраная і знешняя палітыка Хрушчова вызначалася непаслядоўнасцю. Зняты з пасады ў кастрычніку 1964 г. Памёр 11 верасня 1971 г.

М.С. Хрушчоў.

1894 г. У Оршы пабудавана (ці рэканструявана) драўляная Свята-Петрапаўлаўская царква. Знаходзілася на гарадскіх могілках па вуліцы Слабадской (цяпер Пралетарская). Разбурана ў пачатку 1960-х гг.

Свята-Петрапаўлаўская царква. Фота 1950-х гг.

Падмуркі царквы. Фота А.М. Шынкевіча. 1980-я гг.

Месца, дзе знаходзілася царква. Фота 2012 г.

1894 г., 7(19) верасня У Оршы нарадзіўся Доў Хоз, яўрэйскі грамадскі і палітычны дзеяч, з 1906 г. – у Ізраілі, адзін з арганізатараў левага сіянісцкага руху ў Ізраілі, з 1928 г. узначальваў Сусветны савет “Паалей Цыён”, адзін з піянераў авіяцыі ў Ізраілі. Памёр 29 снежня 1940 г. Імем Хоза быў названы муніцыпальны аэрадром “Сдзе-Доў” каля Тэль-Авіва.

Доў Хоз.

1894 г., 14(26) лістапада Нарадзіўся Іван Дзмітрыевіч Папанін (г. Севастопаль, Украіна), савецкі даследчык Арктыкі, двойчы Герой Савецкага Саюза (1937, 1940), контр-адмірал (1943), доктар геаграфічных навук (1938). Памёр 30 студзеня 1986 г. Імем Івана Папаніна названа вуліца ў Оршы.

І.Дз. Папанін.

1894 г. У Оршы заснавана механічная майстэрня “по устройству земледельческих орудий и других предметов”.

1894 г. У Оршы адкрыта Талмуд-Тора – рэлігійная школа для дзяцей з бедных яўрэйскіх сем’яў.

Сінагога ў Оршы. Фота канца ХІХ – пачатку ХХ ст.

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882 1883 - 1885 1886 - 1888 1889 - 1890 1891 1892 - 1893

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1894

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение