09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-1

1 м/с

1001 гПа

15:00

+0

2 м/с

1002 гПа

18:00

-0

3 м/с

1004 гПа

21:00

-0

3 м/с

1005 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

23.04.2018 11:33

5921 просмотр, 0 комментариев

1895

1895 г., 18 (30) студзеня Нарадзіўся Кірыла Пракопавіч Арлоўскі (в. Мышкавічы Бабруйскага пав., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл.), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Герой Савецкага Саюза (1943), Герой Сацыялістычнай Працы (1958). Удзельнік Першай сусветнай вайны. З мая па чэрвень 1918 г. служыў у Аршанскай надзвычайнай камісіі (ЧК). Памёр 13 студзеня 1968 г.

К.П. Арлоўскі.

1895 г., 13 лютага Нарадзіўся Васіль Сяргеевіч Молакаў (с. Ірынінскае, цяпер Молакава Маскоўскай вобл., Расія), савецкі военачальнік, генерал-маёр авіяцыі (1940). Удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Герой Савецкага Саюза (1934). Памёр 29 снежня 1982 г. Імем Васіля Молакава названы вуліца і завулак у Оршы.

В.С. Молакаў.

1895 г., 6(18) лютага Нарадзіўся Сямён Канстанцінавіч Цімашэнка (с. Фурманка Бесарабскай губ., цяпер в. Фурманаўка Адэскай вобл., Украіна), савецкі ваенны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза (1940), двойчы Герой Савецкага Саюза (1940, 1965). 2-19 ліпеня 1941 г. – камандуючы Заходнім фронтам. З 10 ліпеня ўзначальваў Галоўнае камандаванне войск Заходняга накірунку. Памёр 31 сакавіка 1970 г.

С.М. Цімашэнка.

1895 г., 11 (23) сакавіка Нарадзіўся Васіль Пятровіч Сташэўскі (в. Лугавая Капыльскага р-на Мінскай вобл.), беларускі пісьменнік. Пачаў літаратурную дейнасць у 1925 г. у часопісе “Аршанскі маладняк”. Рэпрэсіраваны. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 г. Рэабілітаваны ў 1957 г.

В.П. Сташэўскі (на фото сядзіць другі справа).

1895 г., 6 чэрвеня Нарадзіўся Мікалай Аляксандравіч Шчорс (пас. Сноўск, Чарнігаўскай вобл., Украіна), удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай вайны ва Украіне. У 1918-1919 гг. камандзір атрада па барацьбе з нямецкімі інтэрвентамі, потым камандзір стралковай дывізіі ў баях супраць пятлюраўцаў і польскіх войскаў. Загінуў 30 жніўня 1919 г. Імем Мікалая Шчорса названа вуліца ў Оршы.

М.А. Шчорс.

1895 г., верасень Вяртаючыся з-за граніцы ў Расію праз чыгуначную станцыю Орша праязджаў У. І. Ленін (Ульянаў). Другі раз - у 1900 годзе па шляху ў эміграцыю. У гонар гэтых падзей на будынку чыгуначнага вакзала ўсталявана мемарыяльная дошка.

Мемарыяльная дошка на будынку вакзала.

1895 г. У Оршы нарадзіўся Іван Васілевіч Манькоўскі, гаспадарчы дзеяч, працаваў на чыгунцы. У 1920-1930-я гг. узначальваў Аршанскую дыстанцыю сувязі. У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў ва ўпраўленні Калінінскай чыгункі. У ноч з 14 на 15 сакавіка 1943 г. загінуў на баявым пасту. Пасмяротна яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (3.11.1943).

І.В. Манькоўскі.

1895-1914 гг. У Оршы ў друкарні Левіна выдаваліся штогадовыя „Отчеты Оршанской Талмуд-Торы".

Рытуальныя прадметы іудаізму. З былой экспазіцыі МГКО.

1895 г., 23 красавіка У Оршы нарадзіўся Георгій Міхайлавіч Зайцаў, савецкі военачальнік, генерал-маёр, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Памёр 13 студзеня 1961 г.

Г.М. Зайцаў.

1895 г., 23 красавіка У Оршы нарадзіўся Карп Апанасавіч Жалезнікаў, савецкі военачальнік, генерал-маёр, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Бацька расійскага пісьменніка Уладзіміра Жалезнікава (1925). Памёр у 1957 г.

К.А. Жалезнікаў.

1895 г., 24 красавіка Нарадзілася Аляксандра Рыгораўна Заводчыкава (г. Масква, Расія), заслужаны ўрач Беларусі (1959). Скончыла медыцынскі факультэт Маскоўскга універсітэта. Працавала ў Оршы, разам з мужам была рэпрэсіравана. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны працавала лекавым інспектарам ў гарадскім аддзеле аховы здароўя, узначальвала школу медсясцёр, загадвала дзіцячым аддзяленнем бальніцы імя М.А.Сямашкі. Памерла ў 1972 г.

1895 г., 18(30) верасня Нарадзіўся Аляксандр Міхайлавіч Васілеўскі (с. Новая Гольчыха Вічугскага р-на Іванаўскай вобл., Расія), савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза (1943), двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У час Беларускай аперацыі 1944 г. каардынаваў дзеянні 3-га Беларускага, 1-га і 2-га Прыбалтыйскага франтоў. Памёр 5 снежня 1977 г.

А.М. Васілеўскі.

1895 г., 2(14) снежня Нарадзіўся Барыс Іванавіч Стасевіч (г. Брэст-Літоўск, цяпер Брэст), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. У маі 1924 – кастрычніку 1928 г. першы сакратар Аршанскага акруговага камітэта КП(б)Б. З верасня 1929 г. у Маскве. Рэпрэсіраваны. Расстраляны ў 1938 г. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882 1883 - 1885 1886 - 1888 1889 - 1890 1891 1892 - 1893 1894

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1895

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение