1897 г., 14 красавіка Нарадзіўся Антон Міхайлавіч Сасноўскі (г. Барань Аршанскага р-на), удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, грамадзянскай вайны, партыйны дзеяч. Удзельнік усталявання савецкай улады ў Оршы. У 1917 годзе – камендант і камісар станцыі Орша, далей – намеснік старшыні ВСНГ, член СНК і ЦВК Беларусі. Памёр у 1968 г.
1897 г., 12(24) кастрычніка Нарадзіўся Кузьма Мікітавіч Галіцкі (г. Таганрог, Расія), савецкі военачальнік, генерал арміі (1955), Герой Савецкага Саюза (1945), камандуючы 11-й гвардзейскай арміі, войскі якой вызвалялі Оршу ў чэрвені 1944 г. Памёр 14 сакавіка 1973 г.
К.М. Галіцкі.
1897 г. Нарадзіўся Сяргей Рыгоравіч Міцькоў (в. Кесараўшчына Дзісенскага пав.), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. У 1936 г. старшыня Аршанскага райвыканкама. У 1937 г. рэпрэсіраваны. Далейшы лёс невядомы.
1897 г. У Оршы нарадзіўся Анатоль Яфімавіч Зяньковіч, партыйны дзеяч БССР. У 1925 г. сакратар Аршанскага гаррайкама КП(б)Б, у 1931-32 гг. сакратар Касцюковіцага райкама КП(б)Б, член ЦК КП(б)Б (з 1932).
1897 г. Адбыўся першы ўсеагульны перапіс насельніцтва Расійскай імперыі. У Оршы 13061 жыхар.Насельніцтва па роднай мове размеркавалася наступным чынам. З 13061 гараджаніна беларускую мову лічылі роднай 3709 чалавек, рускую – 1668, украінскую – 5 чалавек, польскую – 306, яўрэйскую – 7223, нямецкую – 120 чалавек і г.д. Налічвалася 44 фабрыкі і заводы, на іх працавала 206 рабочых, працавалі 464 рамеснікі і саматужнікі. У горадзе дзейнічалі 6 цэркваў, 3 манастыры, 2 касцёлы, адна сінагога і 11 малітоўных дамоў. Ва ўсіх навучальных установах навучалася 445 хлопчыкаў і 202 дзяўчынкі. Непісьменным было 48,2% гарадскога насельніцтва.
Від на горад з левага берага Дняпра. Фота пачатку ХХ ст.
1897 г., 27 чэрвеня Нарадзіўся Георгій Барысавіч Петэрс (г. Масква, Расія), савецкі военачальнік, генерал-маёр (1943), Герой Савецкага Саюза (1945). 84-я гвардзейская стралковая дывізія пад яго камандаваннем прымала ўдзел у вызваленні Оршы. Памёр 18 мая 1978 г.
Г.Б. Петэрс.
1897 г. У Оршы нарадзіўся Абрам Іосіфавіч Нодаў, вучоны ў галіне паталагаанатоміі, доктар медыцынскіх навук (1939), прафесар (1944). Жыў і працаваў у Арменіі і Расіі. Памёр у 1974 г.
А.І. Нодаў
1897 г., 26 снежня Нарадзіўся Язэп Аляксандравіч Адамовіч (г. Барысаў Мінскай вобл.), дзяржаўны дзеяч БССР. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. У сакавіку 1924 г. – маі 1927 г. старшыня СНК БССР. Неаднаразова наведваў Оршу. У абстаноўцы масавых рэпрэсій 22 красавіка 1937 г. скончыў жыццё самагубствам.
Я.А. Адамовіч.
Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,
1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882 1883 - 1885 1886 - 1888 1889 - 1890 1891 1892 - 1893 1894 1895 1896