1 USD
= 2.61 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.95 BYN
10 CNY
= 4.03 BYN
100 RUB
= 3.55 BYN
100 UAH
= 9.38 BYN
09:00

-0

5 м/с

984 гПа

12:00

+0

5 м/с

983 гПа

15:00

+0

5 м/с

982 гПа

18:00

+0

5 м/с

982 гПа

21:00

-1

2 м/с

983 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

17.05.2018 12:26

3445 просмотров, 0 комментариев

1898

1898 г. У асяроддзі рамесных рабочых пад уплывам агітацыі высланых з Віцебска сацыял-дэмакратаў ў Оршы створана рабочая арганізацыя. Мела стачачную касу і падпольную бібліятэку (каля 80 выданняў). Пад уплывам яе агітацыі ў снежні на працягу 5 дзён баставалі 14 рамесных рабочых, якія дабіліся скарачэння рабочага дня да 13 гадзін.

1898 г. У Оршы завершана будаўніцтва мураванай Свята-Ільінскай царквы. З’яўляецца помнікам архітэктуры псеўдарускага стылю.

Параходная прыстань і Ільінская царква. З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст.

Свята-Ільінская царква. Фота С. Сляпцова.

1898 г. У Оршы нарадзіўся Віктар Макаравіч Бахматаў, кіраўнік групы патрыятычнага падполля ў Оршы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў жніўні 1942 г.

В.М.Бахматаў.

1898 г. Адбыўся правал сутарэнняў былой гарадской ратушы.

1898 г. Чыгуначная станцыя Орша па грузаабароту займала першае месца ў Магілёўскай губерні.

Вакзал станцыі Орша. З фотапаштоўкі канца ХІХ ст.

Паравознае дэпо ст.Орша. Фота 1898 г.

Вадакачка і дравяны склад. Фота канца ХІХ ст.

1898 г. Нарадзіўся Аляксандр Андрэевіч Акулік (в. Баранавічы Навагрудскага павета Гродзенскай губ.), партыйны і савецкі дзеяч БССР, журналіст, краязнавец. З 1924 г. загадчык аддзела асветы Аршанскай акругі, загадчык Аршанскага рабфака. У 1930-я гг. рэпрэсаваны. Далейшы лёс невядомы.

А.А. Акулік

1898 г У Оршы заснавана друкарня X.М. Іосялевіча.

1898 г., 4 сакавіка Нарадзіўся Васіль Васілевіч Глаголеў (г. Калуга, Расія), савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік (1944), Герой Савецкага Саюза (1943). Камандуючы 31-й арміяй, якая ўдзельнічала ў вызваленні Оршы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Памёр 21 верасня 1947 г.

В.В.Глаголеў.

1898 г., 28 жніўня Нарадзілася Марыя Яфрэмаўна Якушэвіч (г. Сянно Віцебскай вобл.), заслужаны настаўнік БССР (1949), працавала ў СШ №1. Памерла ў 1957 г.

М.Я. Якушэвіч.

1898 г. У Оршы нарадзіўся Аляксандр Цімафеевіч Скаварада, кіраўнік Аршанскага падпольнага партыйнага цэнтра КП(б)Б у гады Вялікай Айчыннай вайны. Расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў красавіку 1942 г. Імем Аляксандра Скаварады названа вуліца ў Оршы.

А.Ц. Скаварада.

1898 г., 1 верасня У Оршы створана таварыства дапамогі бедным яўрэям.

Беларускія яўрэі. Тагачасны малюнак.

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882 1883 - 1885 1886 - 1888 1889 - 1890 1891 1892 - 1893 1894 1895 1896 1897

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1898

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение