Мала хто памятае, але беларускі парламент двухпалатны. Ніжнюю палату парламента - Палата прадстаўнікоў - выбіраюць выбарцы прамым чынам - прыходзяць на выбарчы ўчастак і закідваюць бюлетэнь у скрыню. Верхняя палата - Савет Рэспублікі - абіраецца мясцовымі ўладамі. То бок, у парламенце які пераважна складаецца з чыноўнікаў ёсць яшчэ і палата, якая прадстаўляе інтарэсы чыноўнікаў. Функцыі Савета Рэспублікі ў звычайнай сітуацыі не значныя - яны не пішуць законы самі (хаця і дэпутаты ніжняй палаты якія маюць тукую функцыю амаль ніколі ёй не карыстаюцца), а толькі галасуюць за прыняццё або не прыняццё закона, які падтрымала ніжняя палата. У дэмакратычных краінах верхнія палаты парламента - гэта такі бар'ер супраць папулістаў з ніжняй палаты, у нас жа гэта безсэнсоўны орган, які толькі дае некаторы статус сваім сябрам. Тым не меньш паралельна з выбарамі ў Палату Прадстаўнікоў кожныя 4 гады ў краіне выбіраюць і Савет Рэспублікі.
Выбары ў Савет Рэспублікі пройдуць 7 лістапада, але ўжо адбылося вылучэнне кандыдатаў і яно аказалася безальтэрнатыўным. Значыць, што ўсе вылучаныя аўтаматычна стануць сенатарамі і галасаванне стане выключнай фармальнасцю. Хто ж стане нашымі сенатарамі?
Бешанковічкі, Сенненскі, Талачынскі і Чашніцкі раёны сенатарам абяруць Ірыну Ляўковічначальніка абласнога ўпраўлення гандлю. Лёзненскі, Віцебскі Гарадокскі і Шумілінскі раёны выбяруць Анатоля Шчаснага рэктара Віцебскага медычнага ўніверсітэта. Дубровенскі і Аршанскі раёны выбяруць Юрыя Дзеркача кіраўніка абласнога ўпраўлення аховы здароўя.
Суседнія раёны Магілёўскай вобласці прагаласуюць за наступных кандыдатаў:
чыноўнікі Бялынічскага, Круглянскага і Шклоўскага раёнаў прагаласуюць за Аляксея Кушнарэнка - генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства па газіфікацыі "Белтопгаз", які зараз жыве ў Мінскім раёне. Горацкія, Дрыбінскія і Мсціслаўскія чыноўнікі будуць абіраць Валерыя Палішчыка начальніка Магілёўскага інстытута міліцыі.