У турніры бралі ўдзел дзяўчаты 1997 года нараджэння і маладзейшыя. Пераможцу давялося вызначаць па дадатковых паказчыках, бо адразу тры зборныя вобласці набралі па 6 пунктаў.
Чэмпіёнам стала зборная Менскай вобласці, Віцебская заняла 2-е месца, 3-ю пазіцыю "акупаваў" Менск, 4-й была Берасцейская вобласць. Апошняе месца заняла каманда Гродзенскай вобласці.