Баскетбалісты "Сяргеева В" па выніках рэгулярнага першынства Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі забяспечылі сабе месца ў фінале чатырох. Туда выйшлі чатыры найлепшыя дружыны. Аршанская СДзЮШАР №2 стала 9-й з 10-ці ў рэгулярным чэмпіянаце і датэрмінова скончыла сезон.
Фінальны турнір жа быў разыграны 24 і 25 траўня. Гульні праходзілі ў Лужасна. У паўфінале "сяргееўцам" супрацьстаяў "Пайкс". Аршанцы здабылі немалую перавагу яшчэ ў першай палове сустрэчы, выйграўшы дзве чвэрці 18:12 і 22:17. У трэцяй 10-хвілінцы наш клуб напаткала няўдача 15:18, аднак у заключнай чвэрці "Сяргееў В" даказаў сваю сілу - 19:11.
У фінале "транспартнікі" сустрэліся з лепшай камандай рэгулярнага чэмпіянату - віцебскім "Фондам". У першай чвэрці барацьба ішла вельмі вострая, "Фонд" павёў у ліку 30:23. А другую чвэрць віцебчане выйгралі вельмі ўпэўнена - 27:18. У трэцяй аршанцы мелі больш шанцаў, але зноў саступілі 23:26. Апошнія 10 хвілін паядынку не дазволілі "Сяргееву В" выправіць становішча - 19:21 і выніковая параза 83:104.
"Фонд" выйграе тытул, а "Сяргееў В", як і летась не дабіраецца да трафея. Тым не менш варта падзякаваць камандзе, якая годна прадстаўляе Оршу ў прадстаўнічым турніры!