Стары комплекс гаспадарчых будынкаў у вёсцы Абухава на аўкцыён выстаўляўся аж 17 разоў. 8 будынкаў - гаражы, склады ды іншае, плюс амаль 3 гектары зямлі ніхто не хацеў браць і кошт іх станавіўся ўсё ніжэй. На 17 аўкцыёне кошт гэты дайшоў да 280,5 рублёў з умовай, што будынкі перадаюцца ў арэнду на 27 гадоў.
На такую прапанову пагадзіўся прадпрымальнік з Аршанскага раёну, які на базе Абухава плануе стварыць вытворчы комплекс для рамонту тэхнікі і вытворчасці спецыфічных аўтазапчастак. У прыватнасці для тэхнікі якая ўдзельнічае ў аўта і мотакросах.