12:00

-3

7 м/с

1006 гПа

15:00

-2

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

00:00

-2

6 м/с

1003 гПа

Беларусь, Грамадства

«Згортваемся, міліцыя»

30.10.2019 19:00

3342 прагляду, 0 каментароў

Міліцыя з 31 кастрычніка па 4 лістапада правядзе рэйды ў месцах масавага адпачынку моладзі.

Супрацоўнікі міліцыі праводзяць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Падлетак». У перыяд з 31 кастрычніка па 4 лістапада яны будуць адпрацоўваць аб'екты гандлю па выяўленні фактаў рэалізацыі алкагольных напояў і піва непаўналетнім, правераць па месцы жыхарства і вучобы падлеткаў уліковай катэгорыі. У рамках СКМ яны правядуць рэйды ў месцах масавага адпачынку моладзі. Гэта дазволіць папярэдзіць ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў, выявіць парушэнні непаўналетнімі антыалкагольнага заканадаўства.

- Распіццё спіртных напояў, у тым ліку піва, з'яўленне ў стане алкагольнага ап'янення ў грамадскіх месцах з'яўляецца актуальнай праблемай, - падкрэслівае старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Віцебскага аблвыканкама Раман Бардзееў.

Ён нагадвае, што ў гэтым выпадку падлеткі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 17.3 КоАП Рэспублікі Беларусь па дасягненні 16-гадовага ўзросту. Інакш адказваць за іх паводзіны будуць бацькі. Артыкул 9.4 КаАП Рэспублікі Беларусь «Невыкананне абавязкаў па выхаванню дзяцей» прадугледжвае папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь.

Па словах Рамана Бардзеева, у перыяд прафілактычнага мерапрыемства асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню асоб, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, якія знаходзяцца пасля 22.00 па-за жыллём без суправаджэння бацькоў, апекуноў і папячыцеляў. У цяперашні час на Віцебшчыне пад кантролем супрацоўнікаў інспекцый па справах непаўналетніх тэрытарыяльных падраздзяленняў АУС знаходзяцца больш за 1300 падлеткаў, у дачыненні да якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Згортваемся, міліцыя»

Міліцыя з 31 кастрычніка па 4 лістапада правядзе рэйды ў месцах масавага адпачынку моладзі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение