06:00

-1

4 м/с

1001 гПа

09:00

-0

5 м/с

1001 гПа

12:00

+1

6 м/с

1000 гПа

15:00

+1

5 м/с

998 гПа

18:00

+4

6 м/с

997 гПа

Орша, Спорт

У каго якая воля

01.06.2014 12:31

2276 праглядаў, 0 каментароў

"Орша-2" і "Экамол" не перамаглі.

Абодва прадстаўнікі нашага рэгіёну ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці па футболе - "Орша-2" і "Экамол" не здолелі выйграць свае матчы 2-га туру. Праўда, матчы склаліся зусім па-рознаму.

"Орша-2" на стадыёне ў Барані прымала "Полацкгаз". Першай прапусціла, аднак затым двойчы засмуціла брамніка гасцей. Але лік 2:1 не пратрымаўся да канца сустрэчы, палачане двойчы забілі. У выніку "Орша-2" прайграла 2:3. Цікава, што ў 1-м туры другая каманда Оршы з тым жа самым лікам саступіла ў гасцях дубровенскаму "Дняпру".

А вось "Экамол" з Аршанскага раёну адправіўся ў госці да каманды "Прамень" з Гарадка. Сціплы гарадоцкі клуб яшчэ ў першым тайме тройчы забіў у браму "Экамола". Аднак у другім тайме ініцыятыва належала ўжо прадстаўнікам нашага раёну, якія здолелі звесці матч унічыю 4:4. Пры гэтым быў выдалены брамнік "Промня".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: У каго якая воля

"Орша-2" і "Экамол" не перамаглі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение