Матч 5-га туру 2-й лігі чэмпіянату рэспублікі праходзіў на стадыёне "Юнацтва" ў Асіповічах. Раней у беларускіх чэмпіянатах каманды сустракаліся 14 разоў: 9 перамог здабылі "Асіповічы", 5 "Орша".
На гэты раз пераможца не быў вызначаны, гульня ў пахмурны дзень скончылася ўнічыю 1:1. Мяч "сіня-белых" на рахунку ветэрана клуба Мікалая Кітаёва. Ён адкрыў лік ужо на 6-й хвіліне. Асіпаўчане сквіталі яго на 33-й хвіліне дзякуючы пенальці.
Пасля 5-ці тураў "Орша" мае 11 балаў і займае 2-ю пазіцыю ў табліцы. Наперадзе - "Жлобін", які перамог ва ўсіх матчах і мае 15 пунктаў.