Крама беларускай атрыбутыкі і сувеніраў з нацыянальным каларытам адчынілася ў апошні дзень лістапада на другім паверсе дома са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці па Молакава, 5. Усё: і назва "Цудоўная крама", і адрас крамы, і асартымент, і госці, і тое як яна адчынялася падкрэслівае арыентацыю менавіта на беларускую культуру. Так, на адкрыцці некалькі песень выканаў Сяржук Доўгушаў, а адным з першых пакупнікоў стаў Уладзімір Арлоў, які наведаў краму ў складзе дэлегацыі пісьменнікаў, якія прыехалі на фэст Караткевіча.
Ды і ў асартыменце: прынтаваныя цішоткі, кубкі, куфлі і магніцікі ад аршанскіх мастакоў, упрыгожанні і розныя падзелкі ад рамеснікаў. Карацей, у Оршы з'явілася адна з самых культурніцкіх крамаў. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з адкрыцця "Цудоўнай крамы" ў якім можна пабачыць і асартымент і атмасферу, якая панавала на адкрыцці. А калі гэтага мала, то можна ў жывую ўсё пабачыць наведаўшы "Цудоўную краму" з 11-00 да 19-00 у любы дзень акрамя панядзелка па адрасе Молакава, д. 5, другі паверх. Уваход з боку Дома культуры чыгуначнікаў.