06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Беларусь, Грамадства

Тыдзень жыцця

02.10.2013 12:42

2685 праглядаў, 0 каментароў

Праваабаронцы абвяшчаюць Тыдзень супраць смяротнага пакарання - паведамляе ПЦ "Вясна"

З 5 па 10 кастрычніка Праваабарончы цэнтр “Вясна” ладзіць “Тыдзень супраць смяротнага пакарання”, насычаны мерапрыемствамі і інфармацыяй адносна набалелай праблемы, якую ўздымаюць праваабаронцы ў беларускім грамадстве.

Цягам тыдня праваабаронцы запланавалі шэраг мерапрыемстваў. Яскравай падзеяй абяцае стаць анлайн прэзентацыя музычнага праекта “Апошні золак”, якая прыпадае на гэты час. Спробам асэнсавання смяротнага пакарання ў сусветнай рок-культуры будзе прысвечаны выпуск падкаста “Рок – за правы чалавека”. Рраспачне працу тэматычны інтэрнэт-рэсурс, дзе будзе акумулявацца ўся інфармацыя па праблеме смяротнага пакарання - інтэрв’ю і аналітычныя публікацыі, фота- і відэаматэрыялы, у ліку якіх новыя ролікі з цыклу “Шэсць аргументаў супраць смяротнай кары” і відэа з удзелам неабыякавых да праблемы беларускіх творцаў, якія далучыліся да Петыцыі супраць смяротнага пакарання.

У Мінску і рэгіёнах будуць ладзіцца тэматычныя дыскусіі сярод студэнцкай моладзі і распаўсюджвацца інфармацыйныя матэрыялы пра смяротнае пакаранне ў Беларусі. Напрыклад, у Гродне праваабаронцы падалі ў гарвыканкам заяўку на правядзенне інфармацыйнага пікету.

Кульмінацыяй тэматычнага Тыдня стане 10 кастрычніка - Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. На гэты дзень запланавана прэс-канферэнцыя з удзелам сваякоў расстраляных і асуджаных да смяротнага пакарання.

“Тыдзень супраць смяротнага пакарання” ладзіцца ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, якая праводзіцца з 2009 года. Мэта кампаніі - спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Тыдзень жыцця

Праваабаронцы абвяшчаюць Тыдзень супраць смяротнага пакарання - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение