З пачатку чэмпіянату Беларусі ў 2-й лізе, дзе выступае і ФК "Орша", прайшло 5 тураў. У 4-х з іх "Орша" гуляла дома. У суме чатыры гульні наведалі 5050 гледачоў. У сярэднім 1188 чалавек на матчы, што з'яўляецца найлепшым вынікам ва ўсёй лізе.
У Баранавічах сярэдні паказчык складае 1150 гледачоў, у Рагачове 1025, у Калінкавічах 987.
Аршанскія заўзятары "галасуюць нагамі", а наш клуб па-ранейшаму прыцягвае вялікую ўвагу, часам нават большую за каманды больш высокіх дывізіёнаў.