Шмат спрэчак было аб будаўніцтве Еўраопта ў двары дома. Жыхароў бліжэйшых дамоў нават не папярэдзілі аб пачатку будаўніцтва. Нейкая частка жыхароў была супраць адкрыцця тут крамы, бо сапраўды, месца было выбрана не самае зручнае, але некаторыя выказаліся за.
І вось, як і абяцалі, да новага года крама ўжо працуе і прымае задаволеных ці не вельмі пакупнікоў.