У першай палове студзеня "Віцебскаблмаёмасць" выставіць на аўкцыён 14 аб'ектаў, восем з якіх размешчаны ў Аршанскім раёне. Так, на першых таргах года, 9 студзеня, будуць выстаўлены невыкарыстоўваемы будынак помпавай станцыі ў аграгарадку Крапіўна, а таксама дзве кацельні ўстаноў адукацыі ў Якаўлевічах і Стайках.
На аўкцыёне 13 студзеня будуць выстаўлены чатыры закінутыя будынкі ў Оршы. Тры з іх знаходзяцца на тэрыторыі гарадской бальніцы № 2 льнокамбіната. Гэта пральня-харчаблок, лячэбны корпус № 3 і лячэбны корпус дзіцячага аддзялення з прылеглымі тэрыторыямі. Таксама з малатка ў гэты дзень могуць сысці двухпавярховы будынак штаба з санчасткі і прылеглым да яго садам (вул. 2-я Шклоўская). Таксама 13 студзеня на аўкцыён выставяць аднапавярховы драўляны склад у гарадскім пасёлку Арэхаўск.