Новая вытворчасць створана ў рамках указа № 506 «Аб развіцці Аршанскага раёна» за кошт сродкаў прадпрыемства і крэдытных рэсурсаў. Агульны аб’ём інвестыцый перавысіў 320 тысячаў рублёў.
Пелетны цэх размясціўся ў будынку былога завода жалезабетонных вырабаў, тут зрабілі рамонт і ўсталявалі літоўскае абсталяванне магутнасцю да 1,5 тоны прадукцыі ў гадзіну. У год на новай лініі можна выпускаць больш за 2,5 тысячы тон паліўных гранул.
Сыравіну для новай вытворчасці «Воршацепласеткі» будзе закупляць у Арэхаўcкім, Дубровенскім, Горацкім і Шклоўскім льнозаводах, а гатовы прадукт будзе выкарыстоўваць сам вытворца. На ацяпленне 18 кацельняў КУП «Воршацепласеткі» неабходна
З улікам таго, што магутнасць лініі дазваляе выпускаць да 300 тон пелет у месяц, «Воршацепласеткі» шукае патэнцыйных партнёраў, у тым ліку замежных, для рэалізацыі астатняга аб’ёму. Пялеты з льнокостры з’яўляюцца экалагічна чыстым відам прадукцыі, таму могуць выкарыстоўвацца не толькі як паліва, але і ў якасці туалетных напаўняльнікаў і подсцілу для жывёл. Паведамілі ў Agronews.