Тэрмін "дэрбі" ў футболе абазначае паядынак каманд з аднаго горада/рэгіёна. Аршанцы 14-га чэрвеня сустрэнуцца з "Віцебскам-2". Матч пройдзе ў Віцебску і пачнецца а 17-00.
На дадзены момант аршанцы ідуць 2-мі ў табліцы зоны "А" 2-й лігі. Але гасцявыя матчы апошнім часам у каманды не ідуць. З улікам мінулага сезону "сіня-белыя" не перамагалі ў гасцях ужо 4 гульні, а калі дадаць сюды пройгрыш у Горках мясцоваму клубу ў Кубку Беларусі, няўдалая серыя без перамог складае ўжо 5 матчаў.
"Віцебск-2" ужо не адзін год з'яўляецца фарм-клубам "Віцебска", які выступае ў 1-й лізе. Абгуляць "Оршу" гэтай камандзе пакуль не ўдавалася: з 4-х матчаў "Орша" выйграла 3 (2:0, 3:1, 4:1), і толькі ў верасні 2012-га "Віцебску-2" на сваім полі ўдалося здабыць нічыю 1:1.