Мадэрнізацыя прадпрыемства ідзе па ўказе № 506 «Аб развіцці Аршанскага раёна». З моманту пераходу завода пад крыло дзяржавы актывізаваўся працэс рамонту верталётаў Мі-24 для патрэб Міністэрства абароны Беларусі. "Завод працуе ў строгай адпаведнасці са сваёй праграмай развіцця, усе фінансава-эканамічныя і сацыяльныя параметры ў мінулым годзе выкананы. Прадпрыемства спрацавала з прыбыткам і рэнтабельнасцю. Істотна выраслі аб’ёмы вытворчасці і самае галоўнае -амаль ў два разы заробак "Паведамілі ў Белта.
На заводзе прайшла прыёмка беларускімі ваеннымі адрамантаванага Мі-24. З ліпеня 2018 гады праз цэх прадпрыемства прайшлі тры верталёты для Узброеных Сіл Беларусі, на чарзе чацвёрты. Пасля капрамонту тэхніка выходзіць практычна з абноўленым рэсурсам. Вонкава абнавілі яе ў новай фарбавальнай камеры.
Аршанскі авіярамонтны завод выконвае як унутраны заказ, так і для партнёраў за мяжой -краіны Афрыкі і Азіі. Працай на гэты год прадпрыемства забяспечана.