Інтэрнэт выданне "Ежедневник" чарговы раз склаў з дапамогай экспертаў спіс з двухсот найбольш уплывовых бізнэсмэнаў краіны. Сярод удзельнікаў рэйтынгу ёсць і Аршанскі бізнэсмэн уладальнік сеткі крамаў "Мяркам" Мікалай Сінякоў, які заняў 178 месца.
У топ-200 ўвайшлі прадпрымальнікі ў якіх цэнтрам бізнэсу з'яўляецца Мінск, або блізкія да мінску гарады. Таксама не мала прадпрымальнікаў з абласных цэнтраў. Сярод жа гарадоў меньшых за абласныя цэнтры топавых бізнэсмэнаў не так і шмат. Акрамя Аршанскага Мікалая Сінякова, ў топ патрапілі па аднаму бізнэсмэну з Наваполацка, Полацка, Салігорска, Светлагорска, Баранавічаў, Пінска, Жодзіна, Барысава, Мар'інай Горкі і Лельчыцаў.
Экспертамі ацэньваўся не толькі даход бізнэсмэна, але і яго ўплывовасць на працэсы ў краіне.