21:00

+6

8 м/с

978 гПа

00:00

+5

9 м/с

974 гПа

03:00

+4

10 м/с

970 гПа

06:00

+2

9 м/с

967 гПа

09:00

+1

11 м/с

966 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі-2019. Жнівень

03.02.2020 09:46

2956 праглядаў, 0 каментароў

Чым жа запомніўся нам жнівень мінулага года?

Адной з падзей жніўня стала заяўка аршанскага студэнта педагагічнага каледжа на адзіночны пікет. Але замест задавальнення свайго канстытуцыйнага права малады актыўны чалавек атрымаў паток пагрозаў ад адміністрацыі педкаледжа, на якую, у сваю чаргу, відавочна ціснулі зверху. Чыноўнікі разгарнулі стандартную, вядомую яшчэ з "нафталінавых" савецкіх часоў працэдуру запалохвання і падаўлення любой ініцыятывы і наўпроставага запалохвання неабыякавага маладзёна, які сапраўды хоча змяніць нешта ўнутры краіны.

У аўтапарку № 3 намеснік старшыні Віталь Цярэшчанка у інтэрв'ю журналістам адкрыта заявіў, што расейская мова застаецца прыярытэтнай для абвяшчэння прыпынкаў у грамадскім транспарце. А таксама сказаў, што хутка "Беларусь будзе аб'ядноўвацца з Расеяй". У любой іншай краіне чыноўнік быў бы звольнены за словы, якія нясуць яўную пагрозу незалежнасці краіны, аднак у Беларусі пры цяперашнім кіраўніцтве Цярэшчанка застаўся пры пасадзе. Акрамя таго, на просьбу журналістаў і грамадскіх актывістаў паказаць хоць бы адзін ліст са скаргамі на памылкі ў беларускамоўнай агучцы ад Цярэшчанкі было пачута маўчанне, якое доўжыцца не першы год.

Малодшы лейтэнант блізкага з Аршаншчынай раёна, участковы Мікалай Раеў у жніўні сеў у турму за збіццё двух затрыманых. А ў Оршы пачаўся збор подпісаў за забарону будаўніцтва на Задняпроўі чарговай праваслаўнай царквы, якіх у раёне і без таго дастаткова. Аднак разумення з боку ўладаў няма, яны далі РПЦ поўны карт-бланш распараджацца зямлёй.

Міліцыя ў гэтым месяцы пачала праверку, што ж за косткі былі знойдзеныя пры рамонтных працах на вуліцы Флёрава. А на самым пачатку месяца на вуліцы Салянікава ратавальнікі прадухілілі самагубства аршанкі. Гіпербалоідная вежа ў Коханаве набыла статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а ў Оршы на аўтакросе адбыўся няшчасны выпадак.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі-2019. Жнівень

Чым жа запомніўся нам жнівень мінулага года?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение