00:00

-0

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Эканоміка

Кошты на кватэры ў Оршы

06.02.2020 18:59

3668 праглядаў, 0 каментароў

Рост коштаў на кватэры ў нашым горадзе адзін з самых невысокіх, продажы выраслі на 13% (статыстыка).

Летась па ўсёй Беларусі кошты на кватэры за гадавы перыяд упалі толькі ў Полацку і Наваполацку, а вось у Оршы быў рост. Праўда, адзін з самых невялікіх па краіне — на 1,6%. Меней раслі кошты толькі ў Гомелі, на 0,7%. Самым "ударным" па колькасці здзелак па куплі-продажы кватэр у нашым горадзе стаў трэці квартал. Было зафіксавана 165 здзелак, чацвёрты квартал таксама стаўся прадуктыўным, 156 здзелак.

Больш за ўсё ў Оршы быў попыт на 2-пакаёвыя кватэры — 41% агульнай колькасці, у цэлым па Беларусі менавіта 2-пакаёвыя кватэры самыя папулярныя. 39% цікавяцца 1-пакаёвымі кватэрамі, 16% былі патрэбныя 3-пакаёўкі, толькі 3% шукалі 4-пакаёвыя апартаменты, статыстыка realt.by. У сярэднім 1-пакаёўка ў Оршы каштуе ад 12,5 да 16,7 тысяч даляраў. За 2-пакаёўку выкладваюць ад 17,1 да 23,6 тысяч. Урэшце, за 3-пакаёўку ў Оршы даюць у сярэднім ад 23,2 да 27,4 тысяч. Сярэдні кошт за квадратны метр у горадзе 439 даляраў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Кошты на кватэры ў Оршы

Рост коштаў на кватэры ў нашым горадзе адзін з самых невысокіх, продажы выраслі на 13% (статыстыка).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение