Турнір праходзіў у спартовай залі СДзЮШАР і меў высокі статус міжнароднага за кошт прыезду каманды з Латвіі. Ад Беларусі ўдзельнічалі болей за 70 юнакоў і дзяўчат з усіх абласцей. Адкрывалі турнір на ўрачыстай цырымоніі першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Алег Смірноўскі, начальнік аддзелу адукацыі, спорту і турызму Андрэй Загурскі. Намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння УУС падпалкоўнік міліцыі Ігар Рамашка, намеснік начальніка Аршанскага РАУС па ідэалогіі і забеспячэнні кадрамі Ігар Цімошчанка.
На турніры была арганізаваная хвіліна маўчання ў памяць супрацоўнікаў міліцыі, што аддалі жыццё пры выкананні службовых абавязкаў: Барадаўкі Мікалая (1925-1966), Бабкова Юрыя (1950-1979), Мысько Паўла (1963-1995), Дзям'янава Міхаіла (1955-1996), Раманава Івана (1972-2003). Партрэты загінулых міліцыянераў на працягу ўсяго турніру знаходзіліся ў спартовай залі.
Пераможцы-дзюдаісты былі ўзнагароджаныя кубкамі, медалямі і каштоўнымі падарункамі.