У прыватнасці, камуністы са "Справядлівага свету" распачалі фармаванне ініцыятыўнай групы для свайго будучага кандыдата ў прэзідэнты. У гэтым годзе "Справядлівы свет" вырашыў не ісці ў выбарчыя кааліцыі, а вылучыць уласнага кандыдата, праўда, пакуль не вызначыўся каго.
Тым не меньш Бюро рэспубліканскага Цэнтральнага камітэту партыі ўжо прыняло адназначнае рашэнне пра ўдзел і абавязала ўсіх сябраў партыі не толькі самім уступіць у будучую ініцыятыўную групу, але і прыцягнуць у групу па два дадатковых чалавекі.