Здавалася б, пазнавартасная якасна шаўрма з'явілася ў Оршы літаральна некалькі гадоў таму, але цяпер ужо шапікі якія прапануюць гэты ўсходні фаст-фуд маюцца амаль у кожным раёне. На прывакзальнай плошчы мы ўжо мелі два такіх шапікі. Цяпер яшчэ адзін шапік з шаўрмой з'явіўся і на самім вакзале.
Цяпер шаўрму можна набіць у былой міні-кавярні, якая даўно не надта адпавядала сваёй назве. Ды і ўвогуле на аршанскім вакзале ўсё яшчэ ёсць праблема з хуткім якасным перакусам. Вакзальныя беляшы-чэбурэкі сучасныя людзі бяруць усё меньш, а таннай гарачай ежы ўзяць няма дзе.