Пакуль у Оршы толькі адна гандлёвая сетка адчыніла краму з пафасным дадаткам да назвы "Супер" - гэта Еўраопт, якая свой супер адчыніла ў раёне Чаромушак. Але на падыходзе яшчэ дзве крамы, якія ў сваёй назве выкарысталі гэтае слова. У Задняпроўскіх мікрараёнах рызтуецца да адкрыцця адразу дзве крамы "Санта. Супер"
Гэтая ганжлёвая сетка адчынілася ў канцы 2018 года, але вельмі актыўна пайшла па рэгіёнах краіны. А ў Оршы будуючыеся крамы толькі першыя, затое іх будзе адразу дзве. Адна крама рыхтуецца да адкрыцця на Магілёўская насупраць гандлёвага цэнтру "Мір", другая на той жа вуліцы, але ў мікрараёне "Салянікава".
З назвы можна здагадацца, што крама належыць кампаніі "Санта Брэмар", зразумела, што і асартымент тут будзе арыентаваны ў першую чаргу на прадукцыю гэтай кампаніі.
На фота: "Санта. Супер" на Задняпроўі
На фота: "Санта.Супер" на Салянікава