Адмысловая заява, якую распаўсюдзіў Цэнтральны камітэт партыі "Справядівы свет" заклікае аршанцаў, як і жыхароў іншых рэгіёнаў уступаць у ініцыятыўную групу магчымага кандыдата ў прэзідэнты ад гэтай партыі. Праўда, арыгінальнасць сітуацыі ў тым, што пакуль сама партыя не вызначылася хто ж персанальна будзе прадстаўляць яе на выбарах. На сёняшні дзень разглядаюцца, прынамсі, тры кандыдатуры, якія, праўда, у заяве не называюцца. Па нашай інфармацыі сёння партыйцы выбіраюць паміж нязменным старшынём гэтай партыі Сяргеем Калякіным, яго маладым намеснікам Аляксеем Елісеевым і доктарам з Віцебску Аляксандарм Вінаградавым.
Затое ў заяве апублікаваныя асноўныя тэзісы партыйнай праграмы з якой і пойдзе іхні кандыдат на выбарчую кампанію. Сярод іншага ў праграме ёсць пункты: падвышэнне эфектыўнасці работы мясцовых органаў выканаўчай улады, павелічэнне сродкаў выдзяляемых на сацыяльныя патрэбы: ахова здароўя, адукацыя, пенсіі, вырашэнне жыллёвых праблемаў. Магчыма самы цікавы пункт - скарачэнне рабочага тыдня да 35 гадзін без паніжэння заробкаў.
Аршанцы могуць запісацца ў ініцыятыўную групу кандыдата-камуніста праз тэлефоны: +375-33-6840516, або +375-20-2143358.