Камандны чэмпіянат кантыненту па лёгкай атлетыцы – спаборніцтвы, дзе ў рахунак краіны ідуць балы з усіх дысцыплінаў «каралевы спорту». Летась зборная Беларусі выляцела з суперлігі і цяпер прыме старт у 1-й лізе. Спаборніцтвы адбудуцца ў эстонскім Таліне. Акрамя нашых і эстонцаў на турніры 21 і 22 чэрвеня будуць прадстаўлены Грэцыя, Нарвегія, Румынія, Партугалія, Фінляндыя, Ірландыя, Бельгія, Вугоршчына, Славенія і Літва. У Суперлігу выйдуць тыя 3 краіны, спартоўцы якіх набяруць лепшыя сумы балаў.
У складзе беларускай каманды ёсць аршанец Віталь Парахонька, які ўжо неаднаразова паказваў свой высокі клас на унутрыбеларускіх спаборніцтвах на дыстанцыі 110 метраў з бар'ерамі. Нядаўна ён стаў майстрам спорту.
Аліна Талай у складзе зборнай адсутнічае.