Аршанцы адправіліся ў госці да клуба "Славянін", якога мы коратка прадставілі на тыдні. Ужо на 8-й хвіліне Мікалай Кітаёў адкрыў лік у сустрэчы - 1:0 на карысць "сіня-белых". У першым тайме наша каманда магла і падвоіць лік, аднак не рэалізавала пенальці. У другім тайме забітых галоў не было - 1:0 перамога "Оршы".
А канкурэнт аршанцаў за 1-е месца - "Жлобін" тым часам страціў першыя балы. Дагэтуль каманда з Гомельшчыны атрымала 7 перамог у 7 матчах, але на гэты раз выйграць не здолела. Нічыя 1:1 з "Асіповічамі".
Дзякуючы гэтаму аршанцы скарацілі адставанне ад пазіцыі лідэра. У "Жлобіна" пасля 8 тураў 22 балы, у "Оршы" 20, замыкаюць тройку "Ждановічы", у якіх 14 пунктаў.