Выявілася, што тканіны з льну не толькі прыемна кладуцца на скуру, але яшчэ і маюць натуральныя антыбактэрыяльныя якасці - паведамляе БелТА. Не так даўно ў сталіцы Японіі адчынілася фірмовая крама Аршанскага ільнокамбінату, а пад час усплеску каранавіруса мясцовыя швейныя прадпрыемствы зразумелі, наколькі карыснымі могуць быць тканіны made in Orsha.
Варта дадаць, што сёння і многія беларускія прадпрыемствы пачалі арыентавацца на пашыў масак. Зразумела, што аршанскія вытворцы пераважна арыентуюцца на тканіны з ільна.