Юрыя Салаўёва затрымалі ў Бабруйску 9 траўня за ўдзел у "Антыпарадзе" да якога заклікаў блогер Сяргей Ціханоўскі. Юрый - як і іншыя затрыманыя ў Бабруйску выходныя правёў у ізалятары часовага ўтрымання, чакалася, што суд адбудзецца ў панядзелак. Але і ў панядзелак суд не адбыўся - яго перанеслі на аўторак 12 чысла. А ўжо ў гэты дзень - як і аршанцам затрыманым у Оршы - Юрыя асудзілі на 10 сутак, якія ён правядзе ў Бабруйску.
Усім затрыманых у Бабруйску будуць выпускаць прыблізна ў адзін час - пасля 12 гадзін 19-га траўня.
Такім чынам агулам перад "Антыпарадам" і пасля яго было асуджана 4 аршанцы: Юрый Салаўёў у Бабруйску, Ілля Ціханаў і Аляксандар Андрэеў у Оршы - усе яны атрымалі па 10 сутак, а Алена Мірашнічэнка прысуджана да вялікага штрафу.