00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Палітыка

Чвэрць стагоддзя таму

14.05.2020 09:57

4527 праглядаў, 0 каментароў

14 траўня 1995 году Лукашэнка арганізаваў незаконны рэферэндум.

Сёння 25-я гадавіна рэферэндуму, які быў незаконна абвешчаны Лукашэнкам і на якім была змененая дзяржаўная сімволіка, а расейская мова стала другой дзяржаўнай. Апазіцыя БНФ у Вярхоўным Савеце, а таксама звычайныя грамадзяне на вуліцах пратэставалі супраць пытанняў, вынесеных на рэферэндум, паколькі закон "Аб рэферэндуме" забараняў выносіць на галасаванне пытанні пра мову і дзяржаўную сімволіку. Але Лукашнку гэта не спыніла. Апазіцыйныя дэпутаты зладзілі галадоўку ў парламенце. У ноч на 12 красавіка 1995 года дэпутаты парламента былі збітыя сілавікамі ў масках і вывезеныя з будынка Вярхоўнага Савета. Паводле шматлікіх сведчанняў, сілавікі былі небеларусамі, а, верагодна, былі прывезеныя ў Менск адмыслова "дзеля аперацыі" з Расеі. Пасля гэтага парламенцкая большасць прагаласавала за прызначэнне рэферэндума. Галасаванне прайшло 14 траўня 1995 года разам з выбарамі ў Вярхоўны Савет 13-га склікання. Нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг быў сарваны з Дома Ўраду яшчэ да зацьвярджэньня вынікаў рэферэндуму, яго замяніла крыху зьмененая версія сьцяга БССР. Расейская мова стала фактычна адзінай у дзяржаўным справаводстве, пачалося выцясьненьне беларускай мовы са сферы адукацыі. А Вярхоўны Савет ужо праз год на новым рэферэндуме быў распушчаны. Палітычная карціна Беларусі рэзка змянілася.

25 гадоў таму і па сёння за нашэнне нацыянальнага сцяга штрафуюць. Становішча нацыянальнага герба крыху лепшае — "Пагоня" афіцыйна з'яўляецца асноўнай часткай герба Віцебскай вобласці. На беларускай мове адсутнічаюць класы амаль ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, звароты грамадзян з мэтай забяспечыць "роўнасць дзвюх дзяржаўных моў", як напісана ў Канстытуцыі, зазвычай сустракаюць адпіскі і адмовы чыноўнікаў, прызначаных зверху.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Чвэрць стагоддзя таму

14 траўня 1995 году Лукашэнка арганізаваў незаконны рэферэндум.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение