15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Спорт

Словы Аляксандра Ладзянога

26.06.2014 16:02

3407 праглядаў, 3 каментара

Галоўны трэнер ФК "Орша" даў інтэрв'ю.

Аляксандр Ладзяны, які ў мінулым сезоне прывёў "Оршу" да 6-й пазіцыі ў другой лізе чэмпіянату Беларусі, даў інтэрв'ю папулярнай спартовай газеце "Прессбол". Безумоўна, многія рэчы, сказаныя трэнерам, зацікавяць аматараў футбола ў нашым горадзе, таму прыводзім змест інтэрв'ю на нашым сайце.

- Дзяленне на групы па геаграфічным прынцыпе нешта змяніла ў лізе? - На мой погляд, не. Мы па-ранейшаму далёка ездзім - у Калінкавічы, у Жлобін. Шлях у гэтыя гарады займае гадзін па пяць у адзін бок.

- Але ў Кобрын і Масты выправаў ужо няма. - Усё роўна, як былі пятнаццаць выездаў, так і застануцца, калі выйдзем ў другі этап. Вялікай розніцы не бачу. Мне цяперашняя схема не па душы. Па-мойму, другая ліга, як вышэйшая і першая, павінна складацца з 16 каманд. І разыгрываць турнір трэба ў два колы. А то ж каманды, якія не пройдуць ў другі этап, ужо ў жніўні будуць свабодныя ад футбола.

- Не ў жніўні - стыкавыя матчы сканчаюцца 4 кастрычніка. Гэта значыць, вы супраць пашырэння другой лігі? - Колькасны рост адмоўна адбіваецца на яе спартовым узроўні. Гэта ўсё ж такі чэмпіянат краіны, і яго планку трэба трымаць высока. Не буду называць калектывы, але ёсць такія, хто прыязджае на гульні ў гетрах і майках розных колераў, як на першынство вобласці. Разбіваць другую лігу па абласцях таксама не мае сэнсу. Ад Оршы да Глыбокага, Паставаў, Мёраў - кіламетраў па трыста. Нашы клубы і зборныя не змогуць прагрэсаваць, калі не зменіцца сітуацыя ў дзіцяча-юнацкім футболе. Трэба ствараць футбольныя акадэміі - такія, як у Паставах. Праўда, там прыватная структура. Але акадэміі могуць быць і менш затратнымі. Не абавязкова вывозіць дзяцей у Італію. Хіба недастаткова суседзяў: Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны? Мне ўяўляецца, акадэміі патрэбныя не пры клубах вышэйшай лігі, а як самастойныя ўстановы ў буйных райцэнтрах - такіх, як Баранавічы, Орша, Мазыр, Бабруйск. Дзяцей трэба забяспечыць добрымі палямі, экіпіроўкай, рыштункам і, вядома, кваліфікаванымі трэнерамі.

- Дзе ўзяць на гэта сродкі? - Калі тыя пятнаццаць адсоткаў, якія футбольныя клубы адлічваюць дзіцяча-юнацкім школам, стануць выкарыстоўваць эфектыўна, шмат грошай дадаваць не спатрэбіцца.

- Ужо цяпер можна прагназаваць выхад вашых падапечных у фінальную пульку. - Нічога дзіўнага ў гэтым няма: такая задача ставілася першапачаткова.

- Ці збіраецеся змагацца за выхад у першую лігу? - Паспрабуем.

- Калі вы туды трапіце, спатрэбіцца фінансаванне на парадак вышэй цяперашняга. - Калі нам пашанцуе, упэўнены, кіраўніцтва горада зробіць усё, каб забяспечыць належны ўзровень арганізацыі і матэрыяльнага забеспячэння.

- Як у гэтым годзе фінансуецца ваш клуб? - Клуба ўжо няма, засталася толькі каманда. Так як мы не выканалі умоваў прэзідэнцкага ўказу, у адпаведнасці з якім 20% сродкаў клуб павінен зарабіць самастойна. Аднак магчымасцяў для гэтага ў нас няма. З чаго зарабляць, калі няма ніякай уласнасці? Што тычыцца каманды, яе забеспячэнне крыху лепш, чым у мінулым сезоне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Словы Аляксандра Ладзянога

Галоўны трэнер ФК "Орша" даў інтэрв'ю.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение