Шклоўскі "Спартак" у бягучым чэмпіянаце займае 8-е месца сярод 12 камандаў. Клуб набраў 10 балаў. "Орша" з 20 займае 2-ю пазіцыю.
Апошні раз "Орша" сустракалася са шклоўскімі спартакаўцамі ў 2010 годзе. У 4-м туры "Спартак" нанёс нашаму клубу адчувальную паразу 4:0, а ў другім коле перамог ужо на полі аршанцаў 3:2.
На гэты раз фаварытам супрацьстаяння будзе "Орша". Гульня пройдзе 29 чэрвеня на Гарадскім стадыёне і пачнецца а 17-й гадзіне.