У час калі бізнэс перажывае ня лёгкія часы, на дзіва, не абыходзіцца без прыемных навінак ад прадпрымальнікаў. Так, на піўзаводзе адчынілася пякарня. Канешне, адчынілася яна насуперак крызісу, бо рамонтныя работы распачаліся тады калі яшчэ ніхто не чакаў такога падзення продажаў.
Для Оршы гэта першая падобная ўстанова - месца дзе можна набыць выпечку зробленую проста на месцы, адпаведна, самую свежую і з адмысловымі пахамі.