Гульня стала вельмі няпростай для "сіня-белых". У першым тайме захапіць ініцыятыву не ўдалося і, па вялікім рахунку, гаспадары поля толькі пару разоў мелі магчымасць вызначыцца. У другім тайме наша каманда зарабіла права на пенальці, які рэалізаваў лепшы бамбардзір клуба Аляксандр Лужанкоў - 1:0. За хвіліну да заканчэння сустрэчы "Спартак" упусціў бліскучую магчымасць для ўзяцця брамы - мяч трапіў у штангу. У выніку вельмі цяжкая перамога аршанцаў 1:0.
Канкурэнт нашага клуба ў барацьбе за 1-ю пазіцыю - "Жлобін" нечакана страціў балы ў Верхнядзвінску, згуляўшы ўнічыю з тамтэйшым "Прыазёр'ем" 1:1. Цяпер у "Оршы" і "Жлобіна" па 23 пункты.