Інфармацыя пра затрыманне Шэрага ката з'явілася ў тэлеграм-чатах пару дзён таму, але іншых падцверджанняў не было, а ў тэлеграме апошнім часам часта з'яўляюцца правакацыі і плёткі.
Толькі сёння правабарончы цэнтар "Вясна" змог высетліць лёс бараньца. Сапраўды разам з яшчэ двума актывістамі грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Ён быў затрыманы ў Мінску супрацоўнікамі АМАП. Усіх траіх судзілі па двух артыкул: удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. У выніку суд прыгаварыў Міхаіла Бандарэнку да 17 сутак арышту, Арцём Чарняк да 25, а ДЗмітрый Казлоў атрымаў 20 сутак арышту. Нагадаем, што ён яшчэ не цалкам адбыў пакароанні за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці, якія прайшлі ў мінулым годзе.