З прапановай правесці 3 ліпеня канцэрт Венгерскага гурта Claps For Caroline у Барані да выканкаму звярнуўся рок-клуб Doors.
Паводле задумы канцэрт павінен быў пачацца ў Бараньскім доме культуры а 18-00, калі ў горадзе адбывалася святкаванне Дня Незалежнасці ў традыцыйнай форме, дзе асноўнымі вступоўцамі сталі б калектывы самадзейнасці.
Але гарвыканкам стаў на бок самадзейнай эстрады. У выніку Венгры, якія зараз праводзяць сваё турнэ па краінах былога СССР праедуць міма Барані. 2 ліпеня канцэрт Claps For Caroline запланаваны ў Пскове, а 4 ліпеня ў Магілёве. За час турнэ гурт наведае Кіеў, Мінск, Растоў, Санкт-Пецярбург, Маскву, Уфу - агулам 36 гарадоў, сярод якіх Барань павінен быў быць самым маленькім населеным пунктам.