У нядзелю, 21-га чэрвеня а 18:00 футбольны клуб "Орша" правядзе хатні паядынак з менскімі "Крумкачамі". Гэта 9 тур Першай лігі беларускага чэмпіянату. На дадзены момант сталічны калектыў апярэджвае сіня-белых на чатыры ачкі. У гісторыі матчаў паміж камандамі не так шмат, паколькі "Крумкачы" адносна малады клуб. У 6 сустрэчах паміж сабой аршанцы 2 разы святкавалі поспех, 3 разы выйгралі "Крумкачы" і аднойчы зафіксаваная нічыя.
У двух папярэдніх турах "Орша" згуляла супраць гомельскіх калектываў "Гомеля" і "Лакаматыва" адпаведна, набраўшы толькі 1 ачко з 6 магчымых, але пры гэтым паказаўшы якасны футбол. Таму ад матчу з "Крумкачамі" аршанскія прыхільнікі футболу маюць права чакаць барацьбы за перамогу з боку каманды Аляксандра Вопсева.
Фанаты "Оршы" на сваім сайце змясцілі афішу матчу ў выглядзе квітка на стадыён.