00:00

+5

3 м/с

993 гПа

03:00

+5

3 м/с

994 гПа

06:00

+4

3 м/с

995 гПа

09:00

+9

3 м/с

997 гПа

12:00

+13

3 м/с

998 гПа

Орша, Спорт

«Вітэн» — чэмпіён!

23.06.2020 11:56

4475 праглядаў, 0 каментароў

Аршанскі клуб стаў чэмпіёнам Беларусі па міні-футболе!

Цяжкая фінальная серыя, што датрывала да апошняга з магчымай колькасці матчаў. Нічыя 2-2 пасля чатырох сустрэч перанесла супрацьстаянне ў Оршу ў спартовы комплекс "Алімпіец", дзе, на жаль без гледачоў на трыбунах, вырашыўся лёс залатых медалёў. Гусакоў на 13-й хвіліне з пасу Дзядзічкіна адкрыў лік — 1:0! На 17-й хвіліне Рось рэалізаваў пенальці, перавага чырвона-чорных стала большай. Праз чатыры хвіліны гульнявога часу, але ўжо ў другім тайме, зноў быў прызначаны 10-метровы, Рось не схібіў і тут — 3:0! На 29-й хвіліне чарговы 10-метровы ў браму ВРЗ, і тут Рось забівае! Такі незвычайны хет-трык, ды яшчэ ў фінале. На 34-й хвіліне Лось адыграў адзін мяч, але за астатнія шэсць хвілін скараціць лік гамельчукам не ўдалося. Зноў моцная каманда ВРЗ даходзіць да фіналу, і зноў саступае. Аршанцы ж могуць святкаваць — "Вітэн" праўдзіва даказаў, што наймацнейшы ў Беларусі клуб!

Пасля доўгага чакання аршанскі клуб стаў чэмпіёнам Беларусі. Гэта 4 чэмпіёнскі тытул "Вітэна"! Раней золата энергетыкі заваёўвалі ў 2007, 2008 і 2013. Фотаздымак чэмпіёнскага кубка аўтарства Сяргея Сляпцова з суполкі "Вітэна" ў "Укантакце". Рэдакцыя Orsha.eu далучаецца да віншаванняў у адрас міні-футбольнай каманды, якая даўно стала гонарам горада і сёлета здзейсніла мары сваіх прыхільнікаў! Чэмпіёны!!!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Вітэн» — чэмпіён!

Аршанскі клуб стаў чэмпіёнам Беларусі па міні-футболе!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение