Пасля хатняй паразы ад "Крумкачоў" 0:4 сіня-белыя адправіліся ў Менск на матч з дзяржынскім "Арсеналам". З прычыны негатовасці стадыёна ў самім Дзяржынску, чырвона-белыя прымаюць супернікаў у сталіцы. Гульня прайшла з невялічкай перавагай "Арсенала". Футбалісты Аляксандра Вопсева дзейнічалі другім нумарам, але таксама мелі некалькі магчымасцяў вызначыцца. Забілі ж толькі гаспадары. На 70-й хвіліне дакладны ўдар нанёс Абрамовіч. На 74-й хвіліне за другую жоўтую картку быў выдалены абаронца "Оршы" Антоніа Сіяка.
Няўдача ў гасцявым матчы прывяла да пагаршэння месца ў турнірнай табліцы, цяпер сіня-белыя толькі на 11-м месцы сярод 16 каманд.
<iframe width="510" height="287" src="https://www.youtube.com/embed/th1mG7HZ9F4" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>